Шкода ад пратэстаў у Беларусі ўжо склала не менш як $500 млн, заявіў памочнік Прэзідэнта па пытаннях фінансава-крэдытнай сістэмы Валерый Бельскі.
«Страты ад пратэстных акцый — гэта не тыя Br500 тыс., якія затрачаны на аднаўленне кветнікаў і газонаў. Бягучы ўрон ужо склаў не менш як $500 млн. Адтэрмінаваны вылічаецца мільярдамі. Парушаныя асновы стваранай гадамі сістэмы замежнага крэдытавання, пацярпела інвестыцыйная прывабнасць краіны», — сказаў Валерый Бельскі.
«Забастоўку як форму палітычнага пратэсту выбралі работнікі дзяржаўных прадпрыемстваў. Лепшых, якім па рашэнні кіраўніка дзяржавы аказвалася падтрымка. З годнай заработнай платай, сацыяльным пакетам. Напрыклад, на БМЗ за ліпень сярэдняя заработная плата склала Br1643, на МЗКЦ — Br1640, у вытворчым сектары «Беларуськалію» - Br3458», — прывёў дадзеныя памочнік кіраўніка дзяржавы.
Ён звярнуў увагу, што большасць прыватных прадпрыемстваў працягвае працаваць, замацоўваючыся на новых рынках.
Звязда, 19 жніўня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/47/55447
Текущая дата: 17.11.2024