Белорусский портал в Казахстане

У Еўропе зафіксаваны рэкордны спад вытворчасці



З-за пандэміі каранавіруса ў прамысловасці краін Еўропы зафіксаваны рэкордны спад, паведамляе нямецкая тэлерадыёкампанія Deutsche Welle.

Згодна з абнародаванымі 12 чэрвеня дадзенымі Еўрапейскага статыстычнага ведамства, у красавіку, у параўнанні з папярэднім месяцам, прамысловая вытворчасць у еўразоне скарацілася на 17,1 працэнта, а ў Еўрасаюзе - на 17,3 працэнта, без уліку сезонных ваганняў. Калі параўноўваць з красавіком 2019 года, то зніжэнне склала 28 працэнтаў па еўразоне і 27,2 працэнта па ўсім ЕС.

Размова ідзе аб самых нізкіх паказчыках з сярэдзіны 1990-х гадоў, адзначае Еўрастат. Напрыклад, з-за фінансавага крызісу ў канцы 2008 і пачатку 2009 года прамысловая вытворчасць у Еўропе скарацілася на 3-4 працэнты ў параўнанні з папярэднім месяцам.

Больш за ўсё прамысловасць у гэтым годзе скарацілася ў Венгрыі і Люксембургу. Найменшыя страты панеслі такія краіны, як Фінляндыя, Мальта і Ірландыя. У Германіі, адной з вядучых эканомік ЕС, у красавіку прамысловасць скарацілася на 21 працэнт у параўнанні з сакавіком і на 30,2 працэнта ў параўнанні з красавіком 2019 года.

Спад вытворчасці ў Еўрасаюзе адбыўся з-за прыняцця каранцінных мер для прадухілення распаўсюджвання каранавіруса. У выніку работа фабрык і заводаў у еўрапейскіх краінах была прыпынена на некалькі месяцаў.

12 чэрвеня 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/48/54088
Текущая дата: 30.09.2024