Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Беларусі і Міністэрства адукацыі і навукі Манголіі аб’явілі конкурс сумесных навукова-тэхнічных праектаў на 2024-2025 гады, паведамілі ў прэс-службе ДКНТ.
Конкурс пройдзе па прыярытэтных напрамках беларуска-мангольскага супрацоўніцтва: сельская гаспадарка, сельскагаспадарчая і лесаапрацоўчая тэхніка і абсталяванне, інтэнсіўная жывёлагадоўля, лесааднаўленне і селекцыя, раслінаводства, гісторыя і археалогія. Заяўкі на конкурс прымаюцца да 22 красавіка.
Заяўкі на правядзенне конкурснага адбору трэба прадстаўляць у адпаведнасці з палажэннем аб міжнародных навукова-тэхнічных праектах, якія выконваюцца ў рамках міжнародных дагавораў Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Саўміна ад 13 жніўня 2003 года нумар 1065.
Заяўка павінна змяшчаць: пісьмовыя абавязацельствы дзяржаўнага заказчыка і/або іншых зацікаўленых па практычнаму выкарыстанню вынікаў даследаванняў і распрацовак, атрыманых пры рэалізацыі праекта (для праектаў прыкладнога характару); копію дагавора аб супрацоўніцтве з замежнай арганізацыяй-партнёрам.
У адпаведнасці з пастановай Саўміна ад 22 мая 2015 года нумар 431 «Аб парадку функцыянавання адзінай сістэмы дзяржаўнай навуковай і дзяржаўнай навукова-тэхнічнай экспертызы» для правядзення дзяржаўнай навукова-тэхнічнай экспертызы неабходна дадаткова прадставіць у ДКНТ акт ведамаснай экспертызы (арганізацыі-выканаўцы праекта).
Запоўненыя формы з суправаджальным лістом ад дзяржаўнага заказчыка праекта трэба накіроўваць у ДКНТ праз ІАС «Экспертыза» па 22 красавіка. Па пытаннях можна звяртацца ў ДКНТ па тэл. +375 17 379 92 73.
Звязда, 26 сакавіка 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/5/73357
Текущая дата: 22.12.2024