Белорусский портал в Казахстане

Еўрапейскі аўтапрам перажывае сур`ёзны спад



Еўрапейскі аўтамабільны сектар на фоне пандэміі зафіксаваў беспрэцэдэнтны спад продажу, паведамляе Euronews.

Паводле даных за красавік, у Італіі і Вялікабрытаніі збыт новых аўтамабіляў упаў амаль на 100 працэнтаў у параўнанні з аналагічным перыядам 2019 года. З мінімальным адрывам у красавіку ішлі аўтабудаўнікі Іспаніі і Ірландыі. У Францыі і Партугаліі продаж новых аўтамабіляў скараціўся на 88 працэнтаў і 85 працэнтаў адпаведна.

У гадавым пераліку зніжэнне продажаў новых машын на еўрапейскім рынку складае 52 працэнты. Як паведаміла Еўрапейская асацыяцыя аўтабудаўнікоў, гэта самы сур`ёзны спад з 1990 года, калі арганізацыя пачала весці маніторынг рынку. У сваю чаргу брытанскія эксперты падлічылі, што красавік стаў для аўтапрама краіны горшым месяцам з 1946 года.

Спецыялісты звязваюць такі ​​грандыёзны спад у галіне з глабальнымі абмежавальнымі мерамі: каранцін на прадпрыемствах і ў шоўрумах, перабоі з камплектуючымі, забарона на свабоднае перамяшчэнне і спад пакупной здольнасці насельніцтва.

5 мая 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/51/53320
Текущая дата: 30.09.2024