Нацыянальная акадэмія навук Беларусі і Акадэмія навук правінцыі Гуандун (КНР) падпісалі рамачнае Пагадненне аб стварэнні ТАА “Кітайска-Беларускі інавацыйны Цэнтр прамысловых тэхналогій”.
Подпісы пад дакументам у рэжыме анлайн-цырымоніі паставілі Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў і Прэзідэнт Акадэміі навук правінцыі Гуандун Ляа Бін.
У рамках ініцыятывы “Адзін пояс, адзін шлях” бакі дамовіліся аб тым, што падначаленыя ім арганізацыі створаць сумеснае прадпрыемства - таварыства з абмежаванай адказнасцю “Кітайска-Беларускі інавацыйны Цэнтр прамысловых тэхналогій”. Ён размесціцца ў нядаўна пабудаваным будынку Інавацыйнага цэнтра ў Кітайска-Беларускім індустрыяльным парку "Вялікі камень".
У рамках дзейнасці Цэнтра беларускія і кітайскія навукоўцы плануюць сумесна выконваць навукова-даследчыя і доследна-канструктарскія работы, ажыццяўляць дзейнасць у якасці інкубатара для навукова-тэхнічных праектаў, аказваць кансультацыйныя паслугі на камерцыйнай аснове. Бакі перакананыя, што стварэнне Цэнтра дазволіць ім ажыццяўляць сістэматычнае навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва і абмен навукова-тэхнічнымі дасягненнямі для наступнай іх мадыфікацыі і трансферу.
Даследчыкаў НАН Беларусі і правінцыі Гуандун звязваюць даўнія навуковыя сувязі: падпісана каля 40 пагадненняў і пратаколаў (мемарандумаў) аб супрацоўніцтве з арганізацыямі і дзяржаўнымі структурамі правінцыі Гуандун. Створаны два сумесныя Цэнтры.
Надзея Нікалаева
Звязда, 18 траўня 2020
Звязда, 18 траўня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/51/53578
Текущая дата: 18.11.2024