Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Міністэрства энергетыкі.
«Разлікі за прыродны газ, які пастаўляецца, ажыццяўляюцца беларускімі газазабяспечваючымі арганізацыямі з ААТ „Газпром трансгаз Беларусь“ у адпаведнасці з заключанымі дамовамі» — паведамілі ў прэс-службе.
У Міністэрстве адзначылі, што ў цяперашні час паміж суб’ектамі гаспадарання маюцца разыходжанні па вызначэнні кошту прыроднага газу, які пастаўляецца, з улікам яго каларыйнасці.
«Урэгуляванне ўзніклых пытанняў знаходзіцца ў кампетэнцыі гаспадарчых суб’ектаў», — дадалі ў прэс-службе Міністэрства энергетыкі.
Звязда, 29 траўня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/51/53789
Текущая дата: 26.12.2024