Белорусский портал в Казахстане

Мінфін Беларусі не чакае негатыўнага развіцця сітуацыі з выкананнем бюджэту з-за каранавіруса



Аб гэтым паведаміў 16-га красавіка у парламенце міністр фінансаў Максім Ермаловіч.

Максім Ермаловіч падкрэсліў, што неабходнасці ў экстранных змяненнях у бюджэт для забеспячэння барацьбы з COVID-19 няма.

"У нас дастаткова рэсурсаў для штатнага выканання бюджэту, - сказаў міністр. - Якога-небудзь негатыўнага развіцця сітуацыі з выкананнем бюджэту мы не чакаем ні ў бліжэйшай перспектыве, ні ў больш доўгатэрміновай".

Калі ўзнікнуць недапаступленні ў бюджэт, то яны будуць у поўным аб`ёме кампенсаваны сродкамі, якія Мінфін захоўвае на сваіх рахунках у Нацыянальным банку, дадаў міністр.

"Перагляд параметраў усё роўна будзе адбывацца. Спатрэбіліся і будуць патрабавацца дадатковыя сродкі для ўстаноў аховы здароўя. Мы праводзім работу па абмежаванні непершачарговых расходаў", - адзначыў Максім Ермаловіч.

Што датычыцца выканання бюджэту за першы квартал, то істотных адхіленняў ад запланаваных параметраў не адбылося.

16 красавіка 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/52/52815
Текущая дата: 30.09.2024