Белорусский портал в Казахстане

Жорсткія каранцінныя меры могуць выклікаць другую хвалю каранавіруса



Такое меркаванне выказала старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Наталля Качанава падчас ток-шоу на тэлеканале "Беларусь 1".

Вынік каранцінных мер добра відаць на прыкладзе іншых краін. Дарэчы, некаторыя з іх ужо выходзяць з каранціну з-за праблем з эканомікай.

Качанава таксама лічыць, што жорсткія надзвычайныя меры могуць выклікаць другую хвалю распаўсюджвання інфекцыі, і адзначае, што ў прыярытэце зараз якаснае медабслугоўванне.

- Тут галоўнае - наяўнасць медыцынскага абсталявання, лекавых прэпаратаў, урачоў і месцаў у бальніцах. А гэта ўсё ў нас ёсць і знаходзіцца на вельмі жорсткім кантролі Міністэрства аховы здароўя, - сказала на заканчэнне старшыня.

Звязда, 3 траўня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/52/53260
Текущая дата: 18.11.2024