Аб гэтым паведаміў намеснік міністра энергетыкі Беларусі Міхаіл Міхадзюк 11 траўня на відэабрыфінгу.
"У сувязі са зрушэннем тэрмінаў уводу першага і другога энергаблокаў сёння з расійскім бокам праводзіцца работа па карэкціроўцы ўмоў крэдытнага пагаднення - як па тэрмінах выбаркі (грашовых сродкаў.), так і па тэрмінах зрушэння пагашэння крэдыту, па ўмовах працэнтнай стаўкі. Разуменне з расійскага боку ёсць, але дакументы яшчэ не падпісаны", - заявіў Міхаіл Міхадзюк.
"Фінансаванне будаўніцтва атамнай станцыі ідзе ў планавым парадку, без якіх-небудзь абмежаванняў і затрымак", - дадаў намеснік міністра.
Паводле яго слоў, дакументы знаходзяцца на стадыі канчатковага ўзгаднення і праходжання унутрыдзяржаўных працэдур з беларускага і расійскага боку.
Як паведамлялася, міжурадавае пагадненне аб прадастаўленні расійскага крэдыту для будаўніцтва АЭС, якое прадугледжвае выдзяленне да $ 10 млрд, было падпісанае 25 лістапада 2011 года. Сродкі выдзелены для фінансавання 90% кошту работ па генкантракту на будаўніцтва АЭС. Яшчэ 10% аплачвае беларускі бок.
Звязда, 11 траўня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/52/53386
Текущая дата: 18.11.2024