Індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі ў красавіку ў параўнанні з сакавіком склаў 100,6 працэнта, са снежнем 2019 года - 103,3 працэнта, паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
Базавы індэкс спажывецкіх цэн, які выключае змяненне цэн на асобныя тавары і паслугі, што падпадаюць пад уплыў фактараў адміністрацыйнага і сезоннага характару, у красавіку ў параўнанні з сакавіком склаў 100,4 працэнта, са снежнем 2019 года - 102,5 працэнта.
Харчовыя тавары ў красавіку падаражэлі на 1,3 працэнта ў параўнанні з сакавіком і на 3,5 працэнта ў параўнанні са снежнем 2019-га.
Цэны на нехарчовыя тавары выраслі на 0,3 працэнта ў параўнанні з сакавіком і на 2,8 працэнта ў параўнанні са снежнем 2019-га.
Паслугі ў красавіку ў параўнанні з сакавіком патаннелі на 0,2 працэнта, у параўнанні са снежнем 2019-га падаражэлі на 3,8 працэнта.
11 мая 2020, Мінск
БЕЛТА
11 мая 2020, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/52/53402
Текущая дата: 26.12.2024