Белорусский портал в Казахстане

Замежныя інвестары ўклалі ў І квартале ў эканоміку Беларусі $2,8 млрд



Замежныя інвестары за студзень-сакавік 2020 года ўклалі $2,8 млрд інвестыцый у рэальны сектар эканомікі (акрамя банкаў), паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Асноўнымі інвестарамі арганізацый Беларусі былі суб`екты гаспадарання Расіі (35,7 працэнта ад усіх інвестыцый, якія паступілі), Кіпра (15 працэнтаў) і Аўстрыі (8,4 працэнта).

Паступленне прамых замежных інвестыцый склала $2,1 млрд, або 75,1 працэнта ад усіх замежных інвестыцый, якія паступілі.

Арганізацыі Беларусі (акрамя банкаў) у першым квартале накіравалі за мяжу інвестыцый на суму $1,5 млрд. Значныя аб`ёмы інвестыцый накіраваны суб`ектам гаспадарання Расіі (81,4 працэнта ад усіх накіраваных інвестыцый), Украіны (6,1 працэнта), Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі (5,2 працэнта). На долю прамых інвестыцый прыпадала 95,6 працэнта ўсіх накіраваных інвестыцый за мяжу.

12 мая 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/52/53424
Текущая дата: 26.12.2024