Белорусский портал в Казахстане

Метадам Беларусі па рэагаванні на каранавірус ужо скарысталіся і іншыя дзяржавы



На гэта звярнуў увагу Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 12 мая на нарадзе ў Мінску.

"Сітуацыя ў Беларусі сёння з вірусамі і іншымі захворваннямі, якіх у нас хапала і хапае, цярпімая. Мы не гаворым, што ў нас усё добра, што мы ўжо бога за бараду ўзялі. Не. Але той метад, якім мы карыстаемся ўжо трэці месяц, дае свой плён. І гэтым метадам, гэтым шляхам скарысталіся і іншыя дзяржавы. Паглядзіце на заходнія краіны: пакрыху адкрыліся, пачала працаваць эканоміка, а гэта мільёны людзей. І ў той час як смяротнасць у іх за суткі перавышае ўсіх памерлых (ад хвароб, ускладненых каранавірусам.) у Беларусі за гэтыя тры месяцы", - заявіў беларускі лідар.

"Паглядзіце на ўсход - дружалюбная нам, родная Расія адкрыла будаўнічы комплекс, прамысловыя прадпрыемствы, іншыя асноўныя сектары эканомікі. Гэта 90 з нечым працэнтаў насельніцтва, якія выйдуць на работу. Багатая Расія, у якой назапашаны велізарны золатавалютны рэзерв і фонд нацыянальнага дабрабыту. Яна зразумела, што могуць быць дрэнныя наступствы", - дадаў кіраўнік дзяржавы.

12 мая 2020, Мінск
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/52/53436
Текущая дата: 18.11.2024