Аб гэтым заявіў прэм`ер-міністр Сяргей Румас па выніках даклада Прэзідэнту.
Паводле слоў прэм`ер-міністра, за чатыры месяцы гэтага года як рэспубліканскі, так і мясцовыя бюджэты выкананы з прафіцытам.
"У абодвух выпадках прафіцыт па Br600 млн. Гэта сведчыць аб тым, што расходы і даходы бюджэту збалансаваны", - сказаў ён.
"У абодвух выпадках прафіцыт па Br600 млн. Гэта сведчыць аб тым, што расходы і даходы бюджэту збалансаваны", - сказаў ён.
Сяргей Румас падкрэсліў, што Беларусь цалкам і ў тэрмін разлічваецца па ўсіх знешніх пазыках. У той жа час структура гэтых пазык зменіцца з улікам сітуацыі, якая склалася ў свеце.
"Мы больш разлічвалі на прыцягненне сродкаў ад размяшчэння еўрааблігацый. Але сёння сітуацыя на рынках капіталу не такая спрыяльная: і запазычанні падаражэлі, і рынкі па сутнасці не працуюць так, як хацелася. Але ў нас ёсць іншыя крыніцы, і ўсе абавязацельствы краіны, якія трэба будзе пагасіць у 2020 годзе, будуць выкананы безумоўна і ў тэрмін", - запэўніў прэм`ер-міністр.

Журналісты пацікавіліся ходам перагавораў з МВФ. Як паведамлялася, урад Беларусі і Нацыянальны банк звярнуліся ў МВФ з заяўкай на атрыманне хуткага фінансавання ў сувязі з пагаршэннем глабальнай эканамічнай сітуацыі. Зыходзячы з умоў доступу да інструмента хуткага фінансавання, Беларусь можа прэтэндаваць на суму, эквівалентную прыкладна $900 млн.
"Мы знаходзімся ў пастаянным кантакце з Міжнародным валютным фондам. Ідзе звычайная бюракратычная работа, мы прадастаўляем дакументы. Па тэрмінах пакуль, на жаль, не магу сказаць. Але тое, што ўсе перагаворшчыкі знаходзяцца ў пастаянным кантакце дыстанцыйна (гэта зразумела ва ўмовах пандэміі), я магу пацвердзіць. Тут усё ідзе пазітыўна", - адказаў Сяргей Румас.
Паводле даных на 1 красавіка, знешні дзяржаўны доўг Беларусі склаў $16,6 млрд, зменшыўшыся з пачатку года на $0,5 млрд (з улікам курсавых розніц), або на 2,9 працэнта.
У студзені-сакавіку прыцягнуты знешнія дзяржаўныя пазыкі на суму $247,7 млн, у тым ліку $222,7 млн - урада і банкаў Расіі, $12,8 млн - Экспартна-імпартнага банка Кітая, $8 млн - МБРР, $4,2 млн - ЕБРР і СІБ.
Пагашэнне знешняга дзяржаўнага доўгу ў першым квартале склала $504,9 млн, з якіх $221,6 млн - ураду Расіі, $171,2 млн - банкам Кітая, $88,3 млн - ЕФСР, $22 млн - МБРР, $1,3 млн - ЕБРР і СІБ, $0,5 млн - Таварна-крэдытнай карпарацыі ЗША.
Дзяржаўны доўг Беларусі на 1 красавіка склаў Br53,7 млрд і павялічыўся ў параўнанні з пачаткам бягучага года на Br8,9 млрд, або на 19,9 працэнта.
Унутраны дзяржаўны доўг па стане на 1 красавіка склаў Br10,4 млрд, павялічыўшыся з пачатку года на Br1,7 млрд (з улікам курсавых розніц), або на 19,1 працэнта.
14 мая 2020, Мінск
БЕЛТА
14 мая 2020, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/52/53493
Текущая дата: 26.12.2024