Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін на нарадзе па сітуацыі на рынку працы заявіў, што беспрацоўе ў краіне дасягнула 1,9 млн чалавек.
"Апошнія даныя паказваюць, што колькасць афіцыйна зарэгістраваных беспрацоўных у Расіі павялічваецца, тут няма нічога для нас нечаканага і цяпер гэта колькасць амаль 1 млн 900 тыс. чалавек", - сказаў расійскі лідар.
Уладзімір Пуцін назваў пытанне аб рынку працы адным з важнейшых у цяперашняй сітуацыі. "Эпідэмія каранавіруса і звязаныя з ёй абмежаванні негатыўна паўплывалі на эканоміку ўсіх краін свету, усіх без выключэння: знізіўся попыт, знізілася дзелавая актыўнасць, замарожаны многія кааперацыйныя сувязі і інвестыцыйныя планы", - пералічыў праблемы прэзідэнт РФ.
Ён адзначыў, што ўсё гэта ўплывае і на айчынныя прадпрыемствы, калі яны не могуць атрымаць камплектуючыя.
Прэзідэнт РФ запатрабаваў ад урада і кіраўнікоў рэгіёнаў ставіцца да праблемы беспрацоўя з максімальнай увагай, папярэдзіўшы, што на першым месцы заўсёды павінны быць людзі.
27 мая 2020, Мінск
БЕЛТА
27 мая 2020, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/52/53736
Текущая дата: 26.12.2024