Белорусский портал в Казахстане

Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 13 сакавіка ў тэлефоннай размове абмеркаваў пытанні беларуска-амерыканскага супрацоўніцтва з дзяржаўным сакратаром ЗША Майклам Пампеа



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

"Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў абмеркавалі вынікі візіту дзяржаўнага сакратара ЗША ў Беларусь 1 лютага 2020 года", - адзначылі ў МЗС.

Уладзімір Макей і Майкл Пампеа разгледзелі таксама пытанні двухбаковага ўзаемадзеяння, рэгіянальнага і міжнароднага парадку дня, уключаючы тэматыку энергетычнай бяспекі.

13 сакавіка 2020, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/55/52032
Текущая дата: 30.09.2024