У ЗША праз падзенне попыту ва ўмовах пандэміі вытворцы сярністай нафты не могуць знайсці на яе пакупнікоў, паведамляе Bloomberg.
Адна з амерыканскіх кампаній паведамляла пра гатоўнасць плаціць 19 цэнтаў за кожны бараль сырой нафты Wyoming Asphalt Sour, які вывезуць з яе сховішчаў. Гэты гатунак вуглевадародаў вельмі складана апрацоўваць з-за вялікай колькасці прымешак. Таму яго цана ніжэй, чым у эталонных Brent і WTI. Акрамя таго, з-за аддаленасці радовішчаў ад марскіх партоў яго складана транспартаваць спажыўцам. Каб пазбегнуць спынення здабычы, гаспадарам радовішча прыходзіцца даплочваць за адгрузку.
Падзенне коштаў на нафту звязваюць з рэзкім скарачэннем яе спажывання з-за эканамічнага спаду, выкліканага пандэміяй каранавіруса. Прадпрыемствы памяншаюць аб`ёмы перапрацоўкі нафты. Гэта змушае частку прадаўцоў зніжаць кошт.
Звязда, 28 сакавіка 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/55/52266
Текущая дата: 18.11.2024