Сусветная харчовая праграма (World Food Programme - WFP) прагназуе маштабны голад з-за пандэміі новага каранавіруса SARS-CoV-2.
"Мы сур`ёзна б`ём трывогу. Мы асцерагаемся, што нас чакае сапраўды вялікі крызіс", - заявіла прадстаўнік берлінскага філіяла WFP Бэціна Люшара у інтэрв`ю інфармацыйнаму агенцтву epd, апублікаваным у пятніцу, 3 красавіка.
Паводле яе слоў, ужо цяпер WFP аказвае неадкладную гуманітарную дапамогу 87 млн чалавек больш чым у 80 краінах, пры гэтым праца гуманітарнай арганізацыі ўсё больш ўскладняецца з-за войнаў, кліматычных змяненняў, засух і паводак; цяпер жа да гэтага дадалася і пандэмія каранавіруса.
"Праз каранавірус, які пракраўся амаль ва ўсе афрыканскія краіны, у многіх рэгіёнах стварылася сапраўды цяжкая сітуацыя, асабліва там, дзе слабая эканоміка і слабая сістэма аховы здароўя. Мы сутыкаемся з беспрэцэдэнтнай сітуацыяй, у якой мы як найбуйнейшая ў свеце гуманітарная арганізацыя не знаходзіліся яшчэ ніколі. Гэта абсалютна нязведаная тэрыторыя ", - адзначыла Люшара.
Паводле ацэнак ААН, ва ўсім свеце цяпер галадаюць больш 820 млн чалавек. Толькі ў Усходняй Афрыцы недаядаюць 15 млн чалавек у такіх краінах, як Паўднёвы Судан, Эфіопія, Самалі і Кенія.
"Пандэмія каранавіруса дае падставы баяцца, што голад стане рэальнасцю і для многіх мільёнаў іншых людзей. Патрэбнасці ў неадкладнай харчовай дапамозе толькі ўзрастуць", - канстатавала прадстаўнік берлінскага філіяла WFP.
"Пандэмія каранавіруса дае падставы баяцца, што голад стане рэальнасцю і для многіх мільёнаў іншых людзей. Патрэбнасці ў неадкладнай харчовай дапамозе толькі ўзрастуць", - канстатавала прадстаўнік берлінскага філіяла WFP.
Звязда, 3 красавіка 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/55/52413
Текущая дата: 27.12.2024