Белорусский портал в Казахстане

JPMorgan Chase ацаніў страты сусветнай эканомікі ад каранавіруса



Аналітыкі JPMorgan Chase лічаць, што з-за пандэміі каранавіруса сусветная эканоміка можа страціць каля $5,5 трлн за бліжэйшыя два гады, паведамляе Bloomberg. Гэта сума перасягае аб`ём вытворчасці тавараў і паслуг Японіі за год.

"Сусвет апускаецца ў самую глыбокую рэцэсію мірнага часу з 1930-х гадоў, пасля таго як з-за пандэміі ўрады запатрабавалі, каб бізнес закрыўся, а людзі засталіся дома", - папярэджваюць аналітыкі з Уол-стрыт.

Эканамічны спад не будзе доўгім, але для аднаўлення спатрэбіцца час: да дакрызісных паказчыкаў сусветны ВУП зможа вярнуцца не раней за 2022 год.

Раней СМІ пісалі, што больш за мільярд чалавек у свеце з-за каранавіруса апынуліся пад пагрозай страты работы або скарачэння зарплат. Больш за ўсё могуць пацярпець работнікі гасцінічнага бізнесу, грамадскага харчавання і гандлю. А паводле ацэнкі СГА, спад у сусветным гандлі можа перасягнуць 30 працэнтаў.

9 красавіка 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/55/52628
Текущая дата: 27.12.2024