Белорусский портал в Казахстане

Місія МВФ будзе працаваць у Беларусі 19-30 сакавіка



Місія Міжнароднага валютнага фонду на чале з Жакам Міньянам будзе працаваць у Беларусі з 19 па 30 сакавіка, паведамілі ў прадстаўніцтве фонду.

"Гэта будзе планавая місія па Артыкуле IV", - адзначылі ў прадстаўніцтве МВФ у Беларусі.

У адпаведнасці з Артыкулам IV статута фонду з дзяржавамі-членамі праводзяцца двухбаковыя абмеркаванні, звычайна кожны год. Група супрацоўнікаў МВФ прыязджае ў краіну, збірае эканамічную і фінансавую інфармацыю і абмяркоўвае з афіцыйнымі органамі змяненні ў эканоміцы і эканамічную палітыку. Пасля вяртання ў штаб-кватэру МВФ персанал рыхтуе даклад.

7 лютага 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/57/51629
Текущая дата: 18.11.2024