Расійская група кампаній "Сафмар" паставіць у Беларусь у сакавіку 300 тыс. т нафты, "УДС нафта" - 50 тыс. т, паведаміў прэс-сакратар канцэрна "Белнафтахім" Аляксандр Цішчанка.
"Ад "Сафмара" чакаецца 300 тыс. т нафты, ад "УДС нафта" - 50 тыс. т", - паведаміў Аляксандр Цішчанка.
Каментуючы інфармацыю, якая з`явілася ў СМІ, аб магчымых пастаўках нафты ў Беларусь "Раснафтай" і "Татнафтай", ён адзначыў, што перагавораў па пастаўках на сакавік з імі не вядзецца.
"Аднак гэтыя інсайдарскія сігналы можна звязаць з апошнімі навінамі аб зніжэннях цэн на сусветным рынку нафты. Прапанавання сорту Urals у партах стала больш, чым раней. Аб`ём, які раней забірала Беларусь, перапампаваны ў танкеры", - дадаў Аляксандр Цішчанка.
Раней паведамлялася, што нафту без прэміі ў Беларусь будуць пастаўляць шэсць расійскіх кампаній, сярод якіх "Сафмар" і пяць новых для Беларусі пастаўшчыкоў. Нафта будзе прадавацца па рыначнай цане без прэміі.
У сакавіку таксама чакаецца пастаўка ў порт Клайпеды 160 тыс. т расійскай нафты для беларускіх НПЗ, якая была куплена праз трэйдараў без прэміі.
Акрамя таго, здзелка з азербайджанскай Socar прадугледжвае ў сакавіку пастаўку двух танкераў нафты - гэта каля 160 тыс. т. У Беларусь нафта будзе дастаўлена праз Украіну па нафтаправодзе Адэса - Броды.
27 лютага 2020, Мінск
БЕЛТА
27 лютага 2020, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/57/51893
Текущая дата: 28.12.2024