Аб гэтым паведаміў прэс-сакратар канцэрна Аляксандр Цішчанка.
"Мы пацвярджаем інфармацыю. У гэтым месяцы чакаем праз порт Клайпеды яшчэ тры танкеры. Інфармацыю па іх пакуль не дэталізуем", - сказаў Аляксандр Цішчанка.
Раней паведамлялася аб дамоўленасці "Белнафтахіма" на куплю ў сакавіку двух танкераў нафты ў трэйдараў з перавалкай у порце Клайпеды. Першы з іх прыбыў у літоўскі порт 4 сакавіка. Гэта нафта будзе перапрацоўвацца ў ААТ "Нафтан".
Каментуючы інфармацыю Reuters аб абмеркаванні магчымасці паставак у Беларусь нафты з Саудаўскай Аравіі, Аляксандр Цішчанка сказаў, што краіна працуе па ўсіх напрамках дыверсіфікацыі паставак нафты, у тым ліку з арабскімі краінамі.
"Нафтавы рынак сёння можна назваць найноўшым з улікам апошняй дынамікі цэн і прапаноў. Мы працуем па ўсіх напрамках дыверсіфікацыі, у тым ліку з арабскімі пастаўшчыкамі. З улікам таго, што пакуль няма інфармацыі, што па найноўшых цэнах ужо нехта штосьці купіў, то лагічней за ўсё прадоўжыць вывучэнне рынку", - адзначыў прадстаўнік "Белнафтахіма".
13 сакавіка 2020, Мінск
БЕЛТА
13 сакавіка 2020, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/57/52046
Текущая дата: 28.12.2024