На бізнес-форуме будуць разгледжаны перспектыўныя напрамкі беларуска-славенскага гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння, бягучыя пытанні вядзення бізнесу.
Удзельнікі візіту атрымаюць магчымасць выступіць з прэзентацыяй падчас форуму, а таксама правесці перамовы з прадстаўнікамі славенскіх кампаній і арганізацый, зацікаўленых у супрацоўніцтве з беларускім бізнесам.
Бізнес-форум арганізуецца БелГПП падчас восьмага пасяджэння міжурадавай беларуска-славенскай камісіі па гандлёва-эканамічным і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве.
Звязда, 7 студзеня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/59/51196
Текущая дата: 28.12.2024