Белорусский портал в Казахстане

За сродкі расійскага дзяржкрэдыту зацверджаны пашпарты па 20 імпартазамяшчальных інвестпраектах



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Мінпрама Беларусі.

Па стане на 17 кастрычніка бягучага года ў выніку праводзімай планамернай работы Міністэрства прамысловасці Беларусі з Міністэрствам прамысловасці і гандлю Расіі зацверджаны пашпарты па 20 перспектыўных імпартазамяшчальных праектах - па 16 асноўных і чатырох дадатковых.

У тым ліку ў пералік дадаткова ўключаны станкабудаўнічыя заводы ААТ "ВІСТАН" і ААТ Станказавод "Чырвоны барацьбіт", завод па вытворчасці аўтакампанентаў - ААТ "Барысаўскі завод "Аўтагідраўзмацняльнік".

Цяпер ужо ажыццяўляецца выбарка сродкаў дзяржаўнага фінансавага крэдыту Расіі па 13 перспектыўных імпартазамяшчальных інвестыцыйных праектах.

У найбольш актыўнай інвестыцыйнай стадыі знаходзяцца праекты "Комплексная мадэрнізацыя дзеючых і стварэнне новых вытворчых магутнасцей ААТ "Гомсельмаш", "Пераўзбраенне дзеючай вытворчасці за кошт замены фізічна зношанага і маральна ўстарэлага абсталявання з асваеннем буйнагабарытных шарнірных падшыпнікаў і ролікаў буйнагабарытных падшыпнікаў" у ААТ "Мінскі падшыпнікавы завод"; "Мадэрнізацыя вытворчасці ААТ "БЕЛАЗ" - кіруючая кампанія холдынга "БЕЛАЗ-ХОЛДЫНГ" на 2020-2025 гады". Па гэтых праектах праводзяцца конкурсы па выбары пастаўшчыкоў абсталявання, заключаюцца кантракты (дагаворы), ажыццяўляецца аплата авансавых плацяжоў за кошт уласных сродкаў і крэдытных рэсурсаў банкаў.

У прэс-службе нагадалі, што міжурадавае пагадненне аб прадастаўленні ўраду Беларусі дзяржаўнага фінансавага крэдыту было падпісана ў лістападзе мінулага года.

20 кастрычніка 2023, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/6/71256
Текущая дата: 19.05.2024