Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі намалочана больш за 9,3 млн тон збожжа з улікам рапсу



У Беларусі ва ўсіх катэгорыях гаспадарак на 6 лістапада намалочана 9317,3 тыс. т збожжа, уключаючы рапс, паведамляе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Што тычыцца кукурузы на зерне, убрана 227,8 тыс. га, намалочана 1889,6 тыс. т. Пры гэтым ураджайнасць складае 82,9 ц/га.

Зялёнай масы кукурузы сабрана 22718,9 тыс. т.

Працягваецца ўборка цукровых буракоў: накапана 4266,1 тыс. т з ураджайнасцю 480 ц/га.

Усяго гародніны сабрана 165,7 тыс. т. Яе прыбралі на плошчы ў 5,36 тыс. га.

Нарыхтавана 9179,4 тыс. т травяных кармоў, што складае 94,9% да плана.

Звязда, 6 лістапада 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/6/71376
Текущая дата: 19.05.2024