Па выніках перагавораў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Узбекістана Шаўкатам Мірзіёевым у Ташкенце падпісаны пакет двухбаковых дакументаў аб развіцці супрацоўніцтва ў розных сферах.
Адным з галоўных дакументаў стаў план мерапрыемстваў (дарожная карта) па развіццю супрацоўніцтва паміж краінамі на 2024-2025 гады. Подпісы пад дакументам паставілі намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Леанід Заяц і яго ўзбекскі калега Жамшыд Хаджаеў.
Як расказаў напярэдадні журналістам Леанід Заяц, у дарожнай карце прапісана амаль сотня праектаў на больш як $1 млрд. Рэалізаваць іх плануецца ў бліжэйшыя два гады. Гэта як экспартныя пастаўкі, так і стварэнне сумесных вытворчасцей.
Па выніках перагавораў кіраўнікоў дзяржаў былі заключаны міжурадавае пагадненне аб прымяненні электронных сістэм сертыфікацыі паходжання тавараў, пагадненне паміж Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі і Камітэтам па развіццю канкурэнцыі і абароне правоў спажыўцоў Узбекістана аб супрацоўніцтве ў сферы развіцця канкурэнцыі, абароны правоў спажыўцоў і рэгулявання рынку рэкламы, пратакол аб супрацоўніцтве ў сферы інтэлектуальнай уласнасці.
Бакі таксама падпісалі пагадненне аб навукова-вытворчым супрацоўніцтве, дарожную карту па развіццю супрацоўніцтва ў галіне аграпрамысловага комплексу на 2024-2026 гады, план сумесных мерапрыемстваў па развіццю супрацоўніцтва ў галіне інтэграцыі інфармацыйных сістэм у сферы каранціну раслін. Заключаны праграмы супрацоўніцтва ў сферах культуры і мастацтва, спорту і турызму, адукацыі.
Паміж Мінскам і Ташкентам падпісана пагадненне аб устанаўленні пабрацімскіх сувязей і развіцці.
Звязда, 8 лютага 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/6/72507
Текущая дата: 21.12.2024