Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прынялі 27 лістапада ў другім чытанні праект рэспубліканскага бюджэту на 2020 год.
Міністр фінансаў Максім Ермаловіч, адказваючы ў парламенце на пытанні журналістаў, адзначыў, што "бюджэт збалансаваны з пункту гледжання даходаў і крыніц фінансавання яго дэфіцыту". У Беларусі, паводле яго слоў, дастаткова рэсурсаў, каб пагашаць і абслугоўваць дзяржаўны доўг. Краіна пашырыла сваю прысутнасць на знешніх рынках дзяржаўных пазык.
"Таму 2020 год - гэта год, у які мы не чакаем ніякіх сюрпрызаў, нягледзячы на знешнія абставіны і магчымыя змяненні макраэканамічнай кан`юнктуры як у рэгіёне, так і на глабальных рынках", - падкрэсліў міністр.
Бюджэтная палітыка ў 2020 годзе будзе накіравана на забеспячэнне збалансаванасці рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў, узмацненне сацыяльнай арыентаванасці расходаў. Сярод задач таксама забеспячэнне суадносін зарплаты бюджэтнікаў і зарплаты па эканоміцы ў цэлым на ўзроўні не менш як 80 працэнтаў, аптымізацыя структуры дзярждоўгу. Бюджэтныя сродкі будуць сканцэнтраваны на напрамках, якія дадуць магчымасць дасягнуць стратэгічных мэт сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на пяцігодку.
Як паведамлялася, праект бюджэту на 2020 год сфарміраваны зыходзячы з базавага сцэнарыя эканамічнага развіцця. Ён прадугледжвае тэмп росту ВУП 101,9 працэнта, сярэднегадавой інфляцыі 105 працэнтаў, стаўку рэфінансавання на ўзроўні 9,5 працэнта, цану на нафту маркі URALS - $60 за бараль, перапрацоўку імпартнай нафты з Расіі ў аб`ёме 18 млн т.
Даходы бюджэту на наступны год сфарміраваны ў суме Br24,4 млрд. У намінальным выражэнні яны прырастуць да ўзроўню 2019 года на 0,3 працэнта.
Даходная база разлічана ва ўмовах нарастання ўплыву падатковага манеўру, што рэалізуецца ў Расіі. Агульны аб`ём страт даходаў бюджэту ў 2020 годзе ацэньваецца ў памеры Br1,9 млрд.
Расходы прадугледжаны ў суме Br25,4 млрд, або 111,4 працэнта да чаканага выканання 2019 года.
Такім чынам, праект бюджэту сфармаваны з дэфіцытам у памеры Br995,1 млн.
На зарплаты ў бюджэтным сектары ў 2020 годзе плануецца дадаткова накіраваць амаль Br1,8 млрд. Аб`ём сродкаў у суме каля Br15 млрд па базавым сцэнарыі развіцця эканомікі дасць магчымасць забяспечыць суадносіны зарплаты бюджэтнікаў і зарплаты па эканоміцы ў цэлым на ўзроўні 80 працэнтаў, выканаць узгодненыя ўрадам графікі павышэння заработнай платы педагагічных і медыцынскіх работнікаў.
Усяго ў структуры кансалідаванага бюджэту расходы на аплату працы складуць больш як трэць ад агульнага аб`ёму (з улікам адлічэнняў на сацыяльнае страхаванне).
Акрамя таго, дадатковыя сродкі спатрэбяцца для падтрымкі пенсійных выплат не ніжэй за 40 працэнтаў ад сярэдняй заработнай платы. Грошы плануецца поўнасцю прадугледзець у расходнай частцы бюджэту.
У цэлым у 2020 годзе ў ФСАН у выглядзе субвенцый плануецца накіраваць каля Br2 млрд.
У праекце бюджэту прадугледжаны таксама сродкі на прадаўжэнне фінансавання сямейнага капіталу на сярэднетэрміновы перыяд (каля Br350 млн), на аказанне аднаразовай матэрыяльнай дапамогі ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і іншым катэгорыям грамадзян, якія пацярпелі ад наступстваў вайны, у сувязі са святкаваннем 75-годдзя Перамогі (Br18 млн, падтрымку атрымаюць амаль 22 тыс. чалавек).
Расходы на сацыяльную сферу павялічацца не менш як на 11 працэнтаў.
Прадугледжаны і пэўныя навацыі ў жыллёвым будаўніцтве. У прыватнасці, у рэспубліканскім бюджэце будзе істотна (у 3,5 раза) павялічаны аб`ём мэтавых субвенцый на будаўніцтва аб`ектаў інжынерна-транспартнай інфраструктуры ў жылой забудове.
Будаўніцтва энергетычнай інфраструктуры будзе ажыццяўляцца на прынцыпах раўнадолевага ўдзелу (50 працэнтаў - рэспубліканскі бюджэт, 50 працэнтаў - уласныя сродкі арганізацый Мінэнерга).
Практычна ў два разы (да Br222 млн) павялічацца выплаты адрасных субсідый грамадзянам па крэдытах, выдадзеных па ўказе нумар 240.
Што датычыцца міжбюджэтных адносін, то бюджэтная палітыка арыентавана на стварэнне ў рэгіёнах роўных умоў для жыцця. Абласцям будзе аказана істотная падтрымка: амаль на трэць (да Br5,3 млрд) узрасце памер сродкаў, што перадаюцца ў мясцовыя бюджэты з рэспубліканскага.
Капітальныя расходы будуць абмежаваны. Фінансаванне дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмы за кошт бюджэту прадугледжваецца захаваць у аб`ёмах бягучага года. Прапануецца больш актыўна задзейнічаць знешнія дзяржаўныя пазыкі.
27 лістапада 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/60/50702
Текущая дата: 18.11.2024