Белорусский портал в Казахстане

Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця ў 2019 годзе перасягне леташні рэкорд па інвеставанні ў эканоміку Беларусі



Аб гэтым паведаміў 4-га снежня першы віцэ-прэзідэнт ЕБРР Юрген Рыгтэрынк.

"На гэты момант агульны аб`ём нашых інвестыцый складае каля 2,7 млрд еўра ў больш як 120 праектаў. Пры гэтым мы бачым актыўную дынаміку ў паскарэнні аб`ёмаў інвеставання. У прыватнасці, мінулы год быў рэкордным у плане інвестыцый ЕБРР у беларускую эканоміку - 360 млн еўра. Аднак у гэтым годзе за кошт падпісання ўчора крэдытнага пагаднення (па мадэрнізацыі мастоў і аўтадарогі М3.) мы абавязкова перасягнём леташні рэкорд", - сказаў Юрген Рыгтэрынк.

Ацэначна, аб`ём інвестыцый па выніках 2019 года можа скласці каля 400 млн еўра.

Паводле яго слоў, Беларусь заўсёды ў цэнтры інтарэсаў банка, і ў апошнія гады адзначаецца інтэнсіфікацыя ўзаемадзеяння з дзяржаўнымі органамі. 

Пад час цяперашняга візіту Юргена Рыгтэрынка абмяркоўвалася садзейнічанне ЕБРР намаганням па прыватызацыі ў Беларусі, а таксама садзейнічанне па праграмах энергаэфектыўнасці. Ідзе падрыхтоўка да першага пасяджэння Савета па замежных інвестыцыях, якое намечана на люты 2020 года.

ЕБРР - шматбаковы банк, які садзейнічае развіццю прыватнага сектара і прадпрымальніцкай ініцыятывы. Акцыянерамі банка з`яўляюцца 69 краін, а таксама Еўрапейскі саюз і Еўрапейскі інвестыцыйны банк. ЕБРР з`яўляецца буйнейшым інстытуцыянальным інвестарам у эканоміку Беларусі.

4 снежня 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/60/50823
Текущая дата: 28.12.2024