Нацыянальны банк Беларусі пацвярджае планы па выпуску ў 2020 годзе абноўленых банкнот Br20 і Br50, паведаміў 14-га кастрычніка намеснік старшыні праўлення Нацыянальна банка Дзмітрый Лапко падчас міжнароднай нумізматычнай канферэнцыі "Беларускаму рублю - 25".
"Нацыянальны банк сочыць за тэндэнцыямі ў сферы абароны грашовых знакаў, выкарыстання сучасных матэрыялаў, якія ўжываюцца пры іх вырабе, і праводзіць мерапрыемствы па далейшым удасканаленні наяўных грошай, - адзначыў Дзмітрый Лапко.- Нацыянальным банкам анансаваны выпуск у абарачэнне ў 2020 годзе абноўленых банкнот наміналам 20 і 50 беларускіх рублёў".
Намеснік старшыні Нацбанка нагадаў, што абноўленыя банкноты наміналам Br5 і Br10 уведзеныя ў абарачэнне з 20 мая 2019 года. Яны распрацаваны на аснове 5-ці і 10-ці рублёвых банкнот, якія знаходзяцца ў звароце з 2016 года. З улікам патрабаванняў часу ў дызайн банкнот былі ўнесены змены. У прыватнасці, у адпаведнасць з актуальным знешнім выглядам прыведзены малюнкі архітэктурных збудаванняў. У асветніцкіх мэтах на банкнотах пазначаны назвы архітэктурных збудаванняў.
Ахоўны комплекс банкнот узору 2009 гады распрацоўваўся больш за 10 гадоў таму, у сувязі з чым патрабавалася яго аптымізацыя і ўзмацненне. Змены закранулі вадзяны знак, ахоўную нітку, схаваны малюнак і асобныя машыначытаемыя ахоўныя элементы. Для павелічэння зносаўстойлівасці і падаўжэння тэрміна жыцця банкнот ўжыта двухбаковае лакіраванне і ўмацаванне контуру банкнот па перыметры.
Звязда, 14 кастрычніка 2019
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/61/50268
Текущая дата: 18.11.2024