Белорусский портал в Казахстане

Аляксандр Лукашэнка напярэдадні афіцыйнага візіту даў інтэрв`ю буйнейшаму інфармагенцтву Казахстана



Прэзідэнт Беларусі напярэдадні свайго афіцыйнага візіту ў Казахстан даў інтэрв`ю інфармагенцтву "Хабар".

"Аляксандр Рыгоравіч вельмі цікавы субяседнік. У размове ён падкупляе сваёй шчырасцю. Для палітыка гэта наогул не характэрна, а ў яго гэта нешта прыроджанае. Гэтым ён умее моцна карыстацца. Я думаю, што, калі нават нейкі апанент з ім пачынае спрачацца, праз некаторы час становіцца яго прыхільнікам. Настолькі ён шчыра і пераканаўча можа расказваць. Таму размова адбылася вельмі жывая, цікавая, пазнавальная", - падзяліўся ўражаннямі старшыня праўлення агенцтва Ерлан Бекхожын.

Ён расказаў, што задаваў Прэзідэнту пытанні аб праблемах Еўразійскага эканамічнага саюза, далейшым развіцці двухбаковых адносін Казахстана і Беларусі.

Былі пытанні і асабістага характару. "Відэа па сацсетках паступае. Вось апошняе было, дзе ён збіраў бульбу. Усе пытаюцца, што ён робіць з гэтым ураджаем. І ён расказаў, што на самай справе не толькі бульба, але ёсць і кавуны, і малако... Гэта ўсё будзе для казахстанскага гледача вельмі цікава", - адзначыў інтэрв`юер.

"Хабар" - буйнейшае інфармацыйнае агенцтва Казахстана, якое складаецца з чатырох каналаў: "Хабар", нацыянальны спадарожнікавы тэлеканал "KazakhTV", кругласутачны інфармацыйны тэлеканал "Хабар 24" і кінаканал "Ел Арна".

Мовамі вяшчання з`яўляюцца казахская, руская і англійская. Ахоп тэлеаўдыторыі Казахстана - 99 працэнтаў. Нацыянальнае тэлевізійнае інфармацыйнае агенцтва "Хабар" утварылася ў 1995 годзе на базе інфармацыйнай службы Казахскага тэлебачання.

Аляксандр Лукашэнка 24-25 кастрычніка наведае Казахстан з афіцыйным візітам. Кіраўнік дзяржавы правядзе ў Нур-Султане перагаворы з Прэзідэнтам Казахстана Касым-Жамартам Такаевым.

Лідары краін на сустрэчы ў вузкім і шырокім складах абмяркуюць развіццё міждзяржаўных адносін з акцэнтам на пашырэнне гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння. Прэзідэнты разгледзяць перспектывы пашырэння прамысловай кааперацыі, нарошчвання супрацоўніцтва ў розных галінах эканомікі, у тым ліку ў сельскай гаспадарцы, транспарце і лагістыцы, нафтахімічным комплексе, сферы высокіх тэхналогій.

Бакі таксама абмяркуюць супрацоўніцтва ў рамках інтэграцыйных аб`яднанняў і на міжнародных пляцоўках, рэгіянальны і сусветны парадак дня.

Па выніках перагавораў будзе падпісаны пакет двухбаковых пагадненняў. У гэтыя ж дні ў Нур-Султане адбудзецца казахстанска-беларускі бізнес-форум.

У сталіцы Казахстана запланавана таксама адкрыццё новага комплексу будынкаў беларускай дыпмісіі.

21 кастрычніка 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/61/50375
Текущая дата: 18.11.2024