Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі газіфікавалі 1 тыс. аграгарадкоў



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства энергетыкі.

Тысячным газіфікаваным аграгарадком сталі Гараны Полацкага раёна Віцебскай вобласці (усяго ў краіне 1481 аграгарадок).

Для пераводу на прыродны газ жылых дамоў у Гаранах і Новых Гаранах пабудаваны размеркавальныя сеткі газазабеспячэння агульнай працягласцю 8,6 км.

Аб`ём фінансавання за кошт уласных сродкаў "Віцебскаблгаз" склаў Br1,16 млн. На пачатак лістапада пададзены газ ва ўнутраныя сістэмы газазабеспячэння 100 кватэр у 14 шматкватэрных жылых дамах.

Магчымасць атрымаць прыродны газ у Гаранах і Новых Гаранах, а таксама суседніх населеных пунктах з`явілася ў больш як 400 прыватных домаўладанняў, трох ацяпляльных кацельняў у Гаранах, ацяпляльнай кацельні і зернесушыльнага комплексу ў Новых Гаранах.

Як адзначыў генеральны дырэктар ДВА "Белпалівагаз" Аляксей Кушнарэнка, у Беларусі прадаўжаюць рэалізоўваць дзяржаўныя і галіновыя праграмы па газіфікацыі, у тым ліку сельскай мясцовасці.

"Газіфікацыя жылля ў сельскай мясцовасці праводзіцца пры істотнай падтрымцы дзяржавы. Падводзіцца газ да населеных пунктаў, дзяржава таксама дапамагае насельніцтву газіфікаваць жылыя дамы", - адзначыў Аляксей Кушнарэнка. Так, у 2019 годзе па дзяржпраграме "Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе" на 2016-2020 гады ў Віцебскай вобласці пабудаваны падвадныя газаправоды да населеных пунктаў Задроўе Аршанскага раёна, Стары Лепель Лепельскага раёна, аграгарадкоў Узмёны Мёрскага раёна, Карпекі Полацкага раёна. Газіфікаваны населены пункт Старынкі Віцебскага раёна, аграгарадок Вархі Гарадоцкага раёна, вёскі Каміншчына Глыбоцкага раёна і Прыгузкі Аршанскага раёна. Да канца года плануецца падаць прыродны газ у Телянцеева і Наваселле Аршанскага раёна.

У Віцебскай вобласці газіфікаваны прыродным газам усе 19 гарадоў і 21 раённы цэнтр, 124 з 254 аграгарадкоў, каля 370 тыс. кватэр.

Агульная працягласць сетак прыроднага газу - 6,6 тыс. км. Сучасная газаразмеркавальная сістэма даўжынёй 62,26 тыс. км забяспечвае падачу прыроднага газу ва ўсе 115 гарадоў і 118 райцэнтраў.

На 1 лістапада агульны ўзровень газіфікацыі рэспублікі склаў 97 працэнтаў, узровень газіфікацыі кватэр прыродным газам - 80,2 працэнта, у тым ліку ў сельскай мясцовасці - 43 працэнты.

Спажыўцамі прыроднага газу з`яўляюцца 2605 прамысловых і каля 10 тыс. камунальна-бытавых прадпрыемстваў. За дзевяць месяцаў газазабеспячальныя арганізацыі "Белпалівагаза" ўвялі ў эксплуатацыю 754,89 км газаправодаў розных катэгорый, газіфікавалі прыродным газам 14727 кватэр, на спажыванне прыроднага газу са звадкаванага перавялі 4882 кватэры.

6 лістапада 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/61/50504
Текущая дата: 18.11.2024