Белорусский портал в Казахстане

Беларусь і Сербія падпісалі пасля сустрэчы прэзідэнтаў пакет дакументаў, палова - у сферы навукі



Па выніках перагавораў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Сербіі Аляксандрам Вучычам у Бялградзе бакі падпісалі пакет дакументаў аб развіцці супрацоўніцтва ў розных галінах.

Подпісы пастаўлены ў васьмі дакументах, чатыры з іх датычацца навуковай сферы. Гэта мемарандум аб узаемаразуменні пры ажыццяўленні супрацоўніцтва ў галіне інавацый і развіцця лічбавых тэхналогій, пагадненні аб навукова-тэхнічным супрацоўніцтве Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі з Сербскай акадэміяй навук і мастацтваў, Міністэрствам адукацыі, навукі і тэхналагічнага развіцця Сербіі. 

У гэты спіс трапіў і пратакол дзявятага пасяджэння беларуска-сербскай камісіі па навукова-тэхнічным супрацоўніцтве.Беларускія і сербскія вучоныя ў бліжэйшыя два гады плануюць выканаць 10 сумесных навукова-тэхнічных праектаў у галіне сельскай гаспадаркі і харчавання, біятэхналогій, нанаматэрыялаў, лазерных і хімічных тэхналогій.

Па выніках перагавораў прэзідэнтаў у Бялградзе таксама падпісаны дагавор паміж Беларуссю і Сербіяй аб выдачы, міжурадавая праграма супрацоўніцтва ў сферы адукацыі да 2020 года, пагадненні паміж ААТ "Беларусбанк" і Паштовым ашчадным банкам Сербіі аб адкрыцці карэспандэнцкіх рахункаў у розных валютах.

3 снежня 2019, Бялград 
Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/61/50807
Текущая дата: 28.12.2024