Новая схема распаўсюджвання шкоднаснага праграмнага забеспячэння выяўлена супрацоўнікамі ўпраўлення па раскрыцці злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій МУС Беларусі, паведамляе ведамства.
Ад дзеянняў зламыснікаў ужо пацярпелі некалькі беларускіх суб`ектаў гаспадарання. На іх электронныя скрыні паступалі лісты, пасля знаёмства са зместам якіх камп`ютары блакаваліся.
Усе паведамленні былі адпраўленыя ад імя дзяржаўных органаў і арганізацый. Назвы старонак або абрэвіятуры ўтрымліваліся ў назвах паштовых скрынь, з якіх паступалі паведамленні.
Ад імя Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю з адрасу «informirovanie.mart@tut.by» камерсантам скіраваны паведамленні пра ўключэнне ў план выбарачных праверак, дадатковая інфармацыя па якому нібыта змяшчалася ў прымацаваным файле-архіве. Пасля яго адкрыцця дзейнасць камп`ютара блакавалася, пачынаўся працэс шыфравання ўсёй камерцыйнай інфармацыі.
Шэраг падаткаплацельшчыкаў атрымалі шкоднасныя паведамленні ад імя падатковага ведамства.
Звязда, 28 верасня 2019
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/62/49976
Текущая дата: 18.11.2024