Кіраўнік прадстаўніцтва Сусветнага банка ў Беларусі Алекс Крэмер 3-га верасня ў гутарцы з журналістамі адзначыў сур`ёзны падыход беларускага ўрада да дарожнай карты рэформ.
"Магу сказаць, што цяпер пры падрыхтоўцы дарожнай карты мы абмяркоўваем з уладамі шэраг тэм, якія былі табу або наогул не ўзнімаліся два гады таму, калі я пачынаў працаваць з Беларуссю. Мы бачым вельмі высокі ўзровень зацікаўленасці і ўдзелу як на тэхнічным, так і на вышэйшым узроўні органаў кіравання. Гэта дэманструе сур`ёзнасць іх падыходу да выклікаў, што сфарміраваліся на гэты момант", - сказаў Алекс Крэмер.
Ён адзначыў, што пакуль складана гаварыць аб тым, калі завершыцца абмеркаванне дарожнай карты, пры гэтым важнае значэнне маюць тэрміны яе выканання.
"Тэрміны рэалізацыі крокаў такія ж важныя, як і тое, што робіцца. Мы абмяркоўваем пэўныя меры палітыкі па самых разнастайных аспектах, таму няма нейкага адзінага календара, адзіных часавых рамак", - дадаў кіраўнік прадстаўніцтва Сусветнага банка ў Беларусі.
Раней міністр эканомікі Дзмітрый Крутой паведаміў, што работу над дарожнай картай структурных рэформ у Беларусі, якую дапамагае рыхтаваць Сусветны банк, плануецца завяршыць у чацвёртым квартале бягучага года. Працаваць над дарожнай картай рэформ урад і Сусветны банк пачалі ў студзені 2019 года.
Раней у інтэрв`ю БЕЛТА кіраўнік прадстаўніцтва Сусветнага банка ў Беларусі Алекс Крэмер тлумачыў, што пры падрыхтоўцы дакумента падтрымка банка будзе ахопліваць пяць асноўных напрамкаў: дзяржаўныя расходы, энергетычную галіну, дзяржаўныя прадпрыемствы, фінансавы сектар, сістэму сацыяльнай абароны і забеспячэння.
3 верасня 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/64/49616
Текущая дата: 18.11.2024