Аб гэтым заявіў намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Баляслаў Пірштук.
Дзяржаўная горадабудаўнічая палітыка ў Беларусі арыентуецца на развіццё разумных і зялёных гарадоў, праводзіцца вялікая работа па ўдасканаленні заканадаўства ў гэтым напрамку, заявіў намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Баляслаў Пірштук на пасяджэнні круглага стала "Зялёнае горадабудаўніцтва: ад тэорыі да практыкі", якое прайшло ў Палаце прадстаўнікоў.
Паводле слоў Баляслава Пірштука, тэма зялёнага горадабудаўніцтва становіцца ўсё больш актуальнай у свеце. У Беларусі ёй таксама ўдзяляецца вялікая ўвага.
"З развіццём урбанізацыі ўсё большая нагрузка кладзецца на гарады, і трэба аб`яднаць намаганні для таго, каб максімальна захаваць прыродныя багацці. Важна вывучаць і пераймаць станоўчы міжнародны вопыт, прыцягваць грамадзянскую супольнасць, грамадскія арганізацыі", - сказаў ён.
У сваю чаргу пастаянны прадстаўнік Праграмы развіцця ААН (ПРААН) у Беларусі Аляксандра Салаўёва адзначыла, што Беларусь дэманструе лідарства ў рэгіёне ў рабоце над дасягненнем Мэт устойлівага развіцця. Распрацоўваюцца адпаведныя стратэгіі і праграмы як на нацыянальным, так і на рэгіянальным узроўнях.
"Падтрымка, якую ПРААН аказвае ўраду па ўстойлівым развіцці гарадоў, уключае комплексныя рашэнні, што спалучаюць меры па развіцці энергаэфектыўнасці, выкарыстанні крыніц аднаўляльнай энергіі, кіраванні адходамі і інш. Разам гэтыя ініцыятывы садзейнічаюць скарачэнню выкідаў парніковых газаў. Мы гатовы і ў далейшым падтрымліваць сумесныя крокі ў напрамку зялёнага горадабудаўніцтва", - падкрэсліла Аляксандра Салаўёва.
На пасяджэнні круглага стала прадстаўлены вопыт распрацоўкі планаў зялёнага горадабудаўніцтва гарадамі Беларусі, рэалізацыі энергаэфектыўных мерапрыемстваў. У мерапрыемстве прынялі ўдзел дэпутаты, прадстаўнікі міністэрстваў прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, архітэктуры і будаўніцтва, Дэпартамента па энергаэфектыўнасці Дзяржстандарту, праекта ГЭФ - ПРААН - Мінпрыроды "Беларусь: падтрымка зялёнага горадабудаўніцтва", гарадскіх адміністрацый і грамадскіх аб`яднанняў.
25 чэрвеня 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/67/48629
Текущая дата: 18.11.2024