Белорусский портал в Казахстане

"Банк ВТБ (Беларусь)" і Беларускі фонд фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў запусцілі праект для малога бізнесу



Пра гэта паведамляе прэс-служба "Банка ВТБ (Беларусь)".

ЗАТ "Банк ВТБ (Беларусь)" першым сярод банкаў краіны заключыў пагадненне з Беларускім фондам фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў аб выдачы паручыцельстваў па крэдытах кліентам малога бізнесу. Дакумент падпісалі намеснік старшыні праўлення банка Павел Мандрыка і генеральны дырэктар Беларускага фонду фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў Пётр Арушаньянц, 

"Дзякуючы пагадненню ў Беларусі з`яўляецца ўнікальны інструмент, які дазволіць прадстаўнікам малога бізнесу атрымліваць пазыковыя сродкі пад паручыцельства фонду. Гэта будзе садзейнічаць павышэнню канкурэнтаздольнасці на рынку, паляпшэнню інвестыцыйнага клімату, а таксама дасць дадатковыя магчымасці для развіцця бізнесу нашых кліентаў", — адзначыў Мандрыка.

"Асноўнай мэтай супрацоўніцтва з`яўляецца павышэнне якасці прадпрымальніцкай дзейнасці. Гэта не толькі дазволіць палегчыць атрыманне суб`ектамі малога бізнесу пазыковых рэсурсаў, але і стане штуршком для рэалізацыі іх прадпрымальніцкай ініцыятывы, дабратворна паўплывае на развіццё бізнесу", — пракаментаваў Арушаньянц.

На 1 студзеня гэтага года аб`ём крэдытнага партфеля суб`ектаў малога бізнесу "Банка ВТБ (Беларусь)" склаў 28,9 млн беларускіх рублёў. Асноўнымі галінамі крэдытавання па выніках 2018 года сталі лёгкая і цэлюлозна-папяровая прамысловасць, рознічны гандаль, фармацэўтыка, аперацыі з нерухомасцю і вытворчасць будаўнічых матэрыялаў.

ЗАТ "Банк ВТБ (Беларусь)" працуе з 1996 года і стабільна ўваходзіць у дзясятку найбуйнейшых банкаў у краіне.

Беларускі фонд фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў ажыццяўляе сваю дзейнасць на працягу 25 гадоў, аказваючы дзяржаўную фінансавую падтрымку суб`ектам малога прадпрымальніцтва.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 30 сакавіка 2019

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/70/47462
Текущая дата: 30.09.2024