Рэйтынгавае агенцтва Standard & Poor`s пацвердзіла доўгатэрміновыя і кароткатэрміновыя суверэнныя крэдытныя рэйтынгі Беларусі па абавязацельствах у замежнай і нацыянальнай валюце на ўзроўні "B", прагноз "стабільны", паведамілі ў Міністэрстве фінансаў.
Паводле ацэнак агенцтва, эканамічны рост у сярэднетэрміновай перспектыве складзе амаль 2 працэнты штогод. Адзначаны паляпшэнне якасці золатавалютных рэзерваў краіны, геаграфічная і таварная дыверсіфікацыя экспарту, і таксама кансерватыўны характар бюджэтнай палітыкі і яе скаардынаванасць з грашова-крэдытнай палітыкай, што дало магчымасць стабілізаваць узровень дзяржаўнага доўгу і паказчыкі інфляцыі.
Эксперты пазітыўна ацанілі наяўнасць у Беларусі доступу да міжнародных рынкаў капіталу і перспектывы прыцягнення ў наступным годзе крэдытных рэсурсаў ад Расіі.
8 красавіка 2019, Мінск
БЕЛТА
8 красавіка 2019, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/71/47493
Текущая дата: 18.11.2024