Такое меркаванне выказаў саветнік упраўлення гандлю і інвестыцый сакратарыята СГА Хуан Марчэці.
Сусветная гандлёвая арганізацыя лічыць сярэдзіну 2020 года рэальным тэрмінам, да якога Беларусь можа завяршыць усе неабходныя працэдуры па ўступленні ў арганізацыю.
Паводле слоў прадстаўніка СГА, Беларусь сапраўды наблізілася да патрабаванняў, што прад`яўляюцца да краін, якія жадаюць далучыцца да арганізацыі.
"У рамках працэсу падрыхтоўкі да ўступлення ў СГА Беларусь дасягнула сур`ёзнага прагрэсу ў тым, што датычыцца яе стратэгічных рашэнняў, рэгулявання нарматыўна-прававых адносін, а таксама правапрымяняльных практык. Таму Рэспубліка Беларусь становіцца ўсё бліжэй да таго, што патрабуецца, і сёння краіна знаходзіцца ўжо на апошнім этапе перагавораў", - сказаў Хуан Марчэці.
Што датычыцца агучаных уладамі Беларусі планаў па далучэнні да СГА ў сярэдзіне 2020 года, прадстаўнік арганізацыі лічыць, што "гэта адназначна магчыма, таму што ў Беларусі застаецца яшчэ крыху больш за год для таго, каб завяршыць неабходныя перагаворы".
"Калі Беларусь прыкладзе ўсе неабходныя намаганні, правядзе перагаворы і дасягне пагаднення з членамі СГА, то гэта будзе зроблена ў названы тэрмін", - дадаў Хуан Марчэці. У ліку пытанняў, якія трэба вырашыць, ён назваў перагаворы па гандлі паслугамі.
Варта таксама адпрацаваць інвестыцыйную палітыку. У Мінску 22-24 студзеня праходзіць нацыянальны семінар па Генеральным пагадненні па гандлі паслугамі СГА.
Арганізатарамі семінара выступаюць Міністэрства эканомікі і Міністэрства замежных спраў Беларусі сумесна з сакратарыятам Сусветнай гандлёвай арганізацыі пры падтрымцы праекта ПРААН
"Садзейнічанне ўраду Рэспублікі Беларусь пры ўступленні ў СГА праз узмацненне экспертнага і інстытуцыянальнага патэнцыялу".
Мэта семінара - павышэнне ўзроўню ведаў і экспертнага патэнцыялу прадстаўнікоў дзяржаўных органаў Беларусі, якія былі задзейнічаны ў перагаворах па доступе на рынак паслуг у кантэксце далучэння да СГА.
Семінар накіраваны на паляпшэнне разумення ўдзельнікамі структуры, функцыянавання, абавязацельстваў і прынцыпаў Генеральнага пагаднення па гандлі паслугамі з акцэнтам на фарміраванні спецыфічных абавязацельстваў па доступе на рынак паслуг.
22 студзеня 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/72/46650
Текущая дата: 18.11.2024