Урад ухваліў тры праекты міжнароднай тэхнічнай дапамогі. Адпаведнае рашэнне зацверджанае пастановай Саўміна ад 27 лютага № 129, паведамляе Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.
За рэалізацыю праекта "Аднаўленне агульнай культурнай спадчыны як асновы для развіцця трансмежавага супрацоўніцтва моладзі і творчых калектываў Польшчы і Беларусі" будзе адказваць Брэсцкі аблвыканкам.
Мінскі аблвыканкам будзе задзейнічаны ў праекце "Выкарыстанне запісу для ўліку назірання — трансмежавае супрацоўніцтва рэгіянальных бальніц у Седльцэ і Мінску для аховы здароўя маці і дзіцяці".
Дзяржаўны мытны камітэт вызначаны адказным за рэалізацыю праекта "Паляпшэнне інфраструктуры памежнага пераходу "Патэрніекі "(Латвійская Рэспубліка) і "Грыгараўшчына" (Рэспубліка Беларусь)".
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН
Мінск, 28 лютага 2019
Мінск, 28 лютага 2019
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/72/46942
Текущая дата: 18.11.2024