Аб гэтым паведаміў старшыня канцэрна "Белнафтахім" Андрэй Рыбакоў.
На Мазырскім НПЗ узводзіцца комплекс гідракрэкінгу цяжкіх нафтавых астаткаў, які складаецца разам з аб`ектамі агульназаводскай гаспадаркі больш як з двух дзясяткаў установак, будынкаў і збудаванняў. У ААТ "Нафтан" узводзіцца комплекс запаволенага каксавання нафтавых астаткаў. "Гэта асноўныя праекты, будаўніча-мантажныя работы на іх павінны быць завершаны да канца года. Цяпер усё ідзе ў адпаведнасці са штомесячнымі планамі-графікамі. Асноўны ўпор у гэтым годзе ў рабоце заказчыка і генпадрадчыка будзе зроблены на забеспячэнне праектаў будаўнічымі матэрыяламі, абсталяваннем і кваліфікаванымі будаўнічымі кадрамі", - адзначыў Андрэй Рыбакоў.
Ён падкрэсліў, што ўсе арганізацыі, якія ўваходзяць у канцэрн "Белнафтахім" рэалізуюць шэраг іншых інвестыцыйных праектаў. На працягу 2019 года чакаецца ўвод у строй новых вытворчасцей і аб`ектаў.
Ён падкрэсліў, што ўсе арганізацыі, якія ўваходзяць у канцэрн "Белнафтахім" рэалізуюць шэраг іншых інвестыцыйных праектаў. На працягу 2019 года чакаецца ўвод у строй новых вытворчасцей і аб`ектаў.
28 лютага Андрэй Рыбакоў прыняў удзел у пуску новага цэха ў ААТ "Гродна Азот". На прадпрыемстве рэалізаваны інвестыцыйны праект па будаўніцтве цэха па вытворчасці азотнай кіслаты і рэканструкцыі дзеючай вытворчасці карбамідна-аміячнай сумесі (КАС). Інвестыцыі склалі каля Br220 млн.
Цяпер ААТ "Гродна Азот" пачынае яшчэ больш вялікі інвестыцыйны праект - будаўніцтва новага азотнага комплексу. Аб`яўлена працэдура падрадных таргоў у форме закрытага конкурсу па выбары генеральнага падрадчыка для рэалізацыі праекта. Да ўдзелу ў ім запрошаны вядучыя сусветныя кампаніі. Свае прапановы яны павінны прадставіць у маі, а выбар пераможцы і падпісанне з ім кантракта запланаваны на IV квартал 2019 года.
28 лютага 2019, Гродна
БЕЛТА
28 лютага 2019, Гродна
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/72/46951
Текущая дата: 18.11.2024