Аб гэтым паведамілі ў Беларускай гандлёва-прамысловай палаце (БелГПП).
У беларуска-польскім бізнес-форуме, які пройдзе ў Мінску 26 сакавіка, прымуць удзел звыш 100 бізнесменаў дзвюх краін.
Плануецца, што ў мерапрыемстве таксама прымуць удзел старшыня БелГПП Уладзімір Улаховіч, прэзідэнт Польскай гаспадарчай палаты Анджэй Арандарскі, старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей Рахманаў.
На бізнес-форуме будуць разгледжаны перспектывы беларуска-польскага гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння, адбудуцца прэзентацыі дзелавога клімату дзвюх краін. Запланаваны В2В-перагаворы паміж прадстаўнікамі беларускіх дзелавых колаў і польскіх прадпрыемстваў, якія працуюць у сферах будаўніцтва, укаранення біягазавых тэхналогій, вытворчасці прадуктаў харчавання, тытунёвай прадукцыі, аўтазапчастак, мэблі, прадукцыі з чыгуну, абсталявання для харчовай прамысловасці.
22 сакавіка 2019, Мінск
БЕЛТА
22 сакавіка 2019, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/72/47330
Текущая дата: 28.12.2024