Белорусский портал в Казахстане

Савет Рэспублікі Беларусь ўхваліў бюджэтны пакет на 2019 год



Дакументы сенатары разглядалі 20 снежня на заключным пасяджэнні пятай сесіі.

- Мы сёння прынялі галоўны закон не толькі сесіі, але і года. Гэта бюджэт на наступны год. У ім надзеі выбаршчыкаў, у ім абавязкі ўрада перад нашымі жыхарамі. Бюджэт сбалансаваны, прафіцытны, транспарэнтны і сацыяльна накіраваны, — адзначыў старшныя Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Уладзімір Папцэхоў.

Кажучы пра Падаткавы кодэкс, сенатар адзначыў, што спачатку ён быў дакументам супярэчнасцей, але потым усе рознагалоссі, якія узнікалі ў  бізнес-суполак, парламентарыяў, ураду, Адміністрацыі Прэзідэнта былі знятыя. Падаткавы кодэкс, на яго думку, зразумелы, празрысты і просты.  Па словах міністра фінансаў Максіма Ермаловіча, вялікую справу па падрыхтоўцы новай рэдакцыі Падаткавага кодэкса выканаў  і Савет Рэспублікі, адной з працоўных груп кіраваў Міхаіл Мясніковіч.

Паводле слоў міністра фінансаў Максіма Ермаловіча, прафіціт бюджэта павінен скласці прыкладна менш 2% ад ВУП. На сёння міністэрствам фінансаў падрыхтаваны праект Указу Прэзідэнта па ўдакладненню паказчыкаў бюджэта 2018 года. “Мы чакаем, што частка прафіцыту будзе накіравана на рашэнне тых задач, якія ўзнікалі на працягу года і на пагашэнне даўгавых абавязкаў з апярэджаннем графіка”, — удакладніў ён. 

Міністр праінфармаваў таксама, што тарыфная стаўка першага разраду ў наступным годзе будзе павышана на 5,5%. Пры гэтым дадатковыя меры будуць рэалізаваны ў адносінах да нізкааплочваемых катэгорый насельніцтва для павышэння іх заробкаў.

Аўтар: Марыя Дадалка
Звязда, 20 снежня 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/73/46119
Текущая дата: 30.09.2024