Аб гэтым паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацбанка.
Першая банкаўская гарантыя з прымяненнем тэхналогіі блокчэйн выпушчана ў Беларусі.
Гарантыя выпушчана на базе праграмных забеспячэнняў "Рэестр банкаўскіх гарантый" і "Сістэма адкрытага ўзаемадзеяння". Прынцыпаламі ў здзелцы сталі ААТ "Банк Масква-Мінск" і "Банк ВТБ (Беларусь)", банкамі-гарантамі выступілі ЗАТ "БТА Банк" і ААТ "Белінвестбанк".
Для выпуску банкаўскай гарантыі выкарыстоўвалася інавацыйная тэхналогія, укаранёная ў банкаўскую сістэму краіны на базе інфармацыйнай сеткі, створанай Нацыянальным банкам.
Распрацоўшчыкам гэтага ПЗ з`яўляецца ААТ "Цэнтр банкаўскіх тэхналогій". Тэхналогія дазваляе ажыццяўляць выпуск банкаўскіх гарантый у электронным выглядзе на карысць ААТ "НКФА АРІП", прадастаўляючы магчымасць атрымання інфармацыі аб статусе гарантыі ў рэжыме рэальнага часу.
Пры гэтым скарачаюцца працазатраты на правядзенне аперацыі, спрашчаецца дакументаабарот і паскараюцца працэсы, звязаныя з выдачай і суправаджэннем гарантый.
У далейшым на базе тэхналогіі блокчэйн плануецца арганізаваць выпуск і абарачэнне банкаўскіх гарантый на карысць мытных органаў, адзначылі ў Нацбанку.
Рэестр банкаўскіх гарантый функцыянуе ў Беларусі з 11 красавіка 2017 года і змяшчае інфармацыю аб выдадзеных банкаўскіх гарантыях. Фарміраванне рэестра накіравана не толькі на выкананне інфармацыйнай функцыі, але і на арганізацыю празрыстай і эфектыўнай сістэмы забеспячэння сапраўднасці намераў плацельшчыка і пастаўшчыка і пацвярджэння добрасумленнасці банка, які выдаў гарантыю.
23 студзеня 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/73/46661
Текущая дата: 28.12.2024