Базавая велічыня ў Беларусі з 1 студзеня 2019 года ўстаноўленая на ўзроўні 25,5 рубля. Адпаведная пастанова прынятая ўрадам 27 снежня. Гэты паказчык вырас на 1 рубель.
Апошні раз базавая велічыня змянялася роўна год таму — з 1 студзеня 2018 года яна была павялічаная з 23 рублёў да 24,5.
Ад базавай велічыні залежаць памеры некаторых дапамог, стыпендый, падаткаў і збораў, штрафаў, іншых выплат.
БелаПАН
Мінск, 1 студзеня 2019
Мінск, 1 студзеня 2019
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/74/46368
Текущая дата: 28.12.2024