Белорусский портал в Казахстане

S&P пацвердзіла крэдытныя рэйтынгі Беларусбанка



Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва S&P Global Ratings пацвердзіла доўгатэрміновы і кароткатэрміновы крэдытныя рэйтынгі ААТ "ААБ Беларусбанк" на ўзроўні В/В, прагноз змянення рэйтынгаў "стабільны", паведамілі ў аддзеле камунікацый банка.

Гэта ацэнка адлюстроўвае лідзіруючыя пазіцыі банка на рынку, а таксама прадастаўленне бягучай падтрымкі з боку ўрада, што абумоўлена як важнай роляй банка пры аказанні банкаўскіх паслуг насельніцтву, так і яго значэннем для эканомікі ў цэлым.

Бізнес-пазіцыя банка ацэнена S&P Global Ratings як моцная, структура рэсурснай базы як стабільная і дыверсіфікаваная.

Узровень паказчыкаў фандзіравання ААТ "ААБ Беларусбанк" вышэйшы за сярэдні па банкаўскім сектары Беларусі.

"Пацвярджэнне крэдытных рэйтынгаў банка сведчыць аб празрыстасці і адкрытасці дзейнасці Беларусбанка, дэманструе высокі ўзровень плацежаздольнасці фінансавай установы як надзейнага дзелавога партнёра, садзейнічае прыцягненню інвестыцый у эканоміку Беларусі", - адзначылі ў банку.

14 снежня 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/75/46035
Текущая дата: 27.12.2024