15 лістапада на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель рэзка ўмацаваўся да долара ЗША і еўра, прыкметна патаннеў да расійскага рубля.
Па выніках таргоў курс еўра знізіўся на 0,0205 рубля (0,85%) і склаў 2,4045 рубля.
Курс долара ЗША знізіўся на 0,0250 рубля (1,16%) да 2,1222 рубля.
Курс расійскага рубля вырас на 0,0247 рубля (0,78%) і склаў 3,1867 беларускага рубля за 100 расійскіх.
У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.
Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Марка Brent таргуецца ў раёне 66 долараў за бараль, а падтрымку курсу расійскай валюты аказваюць фактар падатковага перыяду і заявы амерыканскіх кангрэсменаў аб адтэрміноўцы часткі санкцый ЗША супраць РФ.
У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 знізіўся на 1,3816 рубля і склаў 66,6159 рубля.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 15 лістапада 2018
Мінск, 15 лістапада 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/76/45607
Текущая дата: 27.12.2024