Гэта будзе найбуйнейшы крэдыт, дадзены ЕБРР Беларусі для камунальнага сектара, паведамілі у прэс-службе банка.
Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця выдзеліць дзяржаўны крэдыт у 84 млн еўра для "Мінскводаканала".
Крэдыт дапаможа прафінансаваць рэканструкцыю і аптымізацыю каналізацыйных ачышчальных збудаванняў "Мінскводаканала" і будаўніцтва эфектыўнага і сучаснага аб`екта па апрацоўцы асадку сцёкавых вод для забеспячэння выканання прадпрыемствам нацыянальных нормаў і нормаў Еўрапейскага саюза ў дачыненні да якасці ачышчэння сцёкавых вод.
Гэтыя меры палепшаць стан навакольнага асяроддзя горада шляхам скарачэння выкідаў парніковых газаў больш як на 130.000 тон у эквіваленце CO2 на год, што супастаўнае са знікненнем 28.000 аўтамабіляў з вуліц сталіцы.
Гэтыя меры палепшаць стан навакольнага асяроддзя горада шляхам скарачэння выкідаў парніковых газаў больш як на 130.000 тон у эквіваленце CO2 на год, што супастаўнае са знікненнем 28.000 аўтамабіляў з вуліц сталіцы.
Гэты праект будзе фінансавацца сумесна з Еўрапейскім інвестыцыйным банкам (ЕІБ), які выдзеліць паралельны крэдыт у такім жа памеры. Гэта будзе першы зацверджаны праект ЕІБ у Беларусі.
Праект з`яўляецца першай інвестыцыяй у межах плана дзеянняў "Зялёны горад" для Мінска — часткі праграмы ЕБРР "Зялёныя гарады". План фінансуецца ўрадам Швецыі і закліканы падтрымаць мерапрыемствы і інвестыцыі, скіраваныя на вырашэнне прыярытэтных экалагічных пытанняў у сталіцы Беларусі.
"Зялёныя гарады" ЕБРР — гэта крэдытная праграма ў 950 млн еўра, якая прапануе усёабдымную бізнес-мадэль для развіцця "зялёных" гарадоў у краінах аперацый ЕБРР і аб`ядноўвае стратэгічнае планаванне, інвестыцыі і адпаведную тэхнічную дапамогу.
ЕБРР паведамляе, што сумесна з ЕІБ таксама выдзеліць "значныя сродкі" ў рамках тэхнічнай падтрымкі для садзейнічання ў тэхнічных, фінансавых, экалагічных і сацыяльных аспектах рэалізацыі праекта.
Гэты праект сёмы ў партфелі ЕБРР у Беларусі па фінансаванні каналізацыйных ачышчальных збудаванняў. З пачатку сваёй дзейнасці ў Беларусі ў 1992 годзе ЕБРР інвеставаў больш за 2 млрд еўра ў 95 праектаў у розных галінах эканомікі краіны.
ЕБРР — шматбаковы банк, які спрыяе развіццю прыватнага сектара і прадпрымальніцкай ініцыятывы ў 38 дзяржавах на трох кантынентах. Акцыянерамі банка з`яўляюцца 67 краін, а таксама ЕС і ЕІБ. Стварэнне канкурэнтаздольнай, інклюзіўнай, эфектыўна кіраванай, "зялёнай", устойлівай і інтэграванай эканомікі ў рэгіёнах ЕБРР — мэта інвестыцыйнай дзейнасці банка.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 20 лістапада 2018
Мінск, 20 лістапада 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/76/45711
Текущая дата: 27.12.2024