Белорусский портал в Казахстане

Белстат аб выніках другой ацэнкі ВУП: рост у I паўгоддзі склаў 4,6 працэнта



Згодна з другой ацэнкай, аб`ём ВУП Беларусі ў I паўгоддзі 2018 года ў бягучых цэнах склаўся ў суме Br55,9 млрд, або ў супастаўных цэнах 104,6 працэнта да ўзроўню аналагічнага перыяду 2017 года, паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Індэкс-дэфлятар ВУП у студзені-чэрвені адносна аналагічнага перыяду папярэдняга года склаў 112,2 працэнта. У Белстаце ўдакладнілі, што другая ацэнка ВУП выконвалася трыма метадамі (вытворчым, метадам выкарыстання даходаў і метадам фарміравання ВУП па крыніцах даходаў).

Абноўленыя даныя заснаваны на афіцыйнай статыстычнай інфармацыі, адміністрацыйных даных Міністэрства фінансаў аб выкананні бюджэту Беларусі, актуалізаваных даных плацежнага балансу Нацыянальнага банка і інш.

"Ранейшая ацэнка ВУП вытворчым метадам з`яўлялася папярэдняй, паколькі засноўвалася на аператыўнай інфармацыі статыстычных абследаванняў, экспертных ацэнках і ўскосных разліках", - растлумачылі спецыялісты.

2 кастрычніка 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/77/45169
Текущая дата: 18.11.2024