Белорусский портал в Казахстане

Беларусь і Кітай падпісалі пагадненні па праектах тэхніка-эканамічнай дапамогі



Урады Беларусі і Кітайскай Народнай Рэспублікі падпісалі пагадненні па рэалізацыі праектаў тэхніка-эканамічнай дапамогі, паведамілі ў Міністэрстве эканомікі Беларусі.

"На працягу 2018 года двухбаковыя адносіны і шматпланавае супрацоўніцтва нашых краін у сферы тэхніка-эканамічнай дапамогі мэтанакіравана развіваюцца, - падкрэслілі ў ведамстве. - 10 кастрычніка паміж урадам Беларусі і ўрадам Кітая заключаны два пагадненні ў форме абмену пісьмамі".

Гэтыя пагадненні замацавалі дамоўленасці, дасягнутыя ў час сустрэчы на вышэйшым узроўні ў чэрвені бягучага года ў горадзе Цындаа па прыярытэтных праектах тэхніка-эканамічнай дапамогі "Нацыянальны футбольны стадыён" і "Басейн міжнароднага стандарту".

Аб тым, што Кітай выдзеліць Беларусі сродкі на ўзвядзенне гэтых спартыўных збудаванняў, стала вядома ў ліпені мінулага года. Тады міністр эканомікі Беларусі па выніках сустрэчы з дэлегацыяй Міністэрства камерцыі Кітая расказаў, што бакі падпісалі пагадненне шляхам абмену пісьмамі аб пачатку фінансавага абгрунтавання гэтых праектаў.

Планавалася, што будзе выдзелена каля $180 млн. У чэрвені бягучага года быў падпісаны ўказ аб падрыхтоўцы тэрыторый пад будаўніцтва стадыёна і басейна.

У 2018-2019 гадах будуць знесены аб`екты нерухомай маёмасці, узведзены, рэканструяваны, знесены інжынерныя сеткі і збудаванні ў раёне вуліц Ванеева і Кальварыйскай.

11 кастрычніка 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/77/45326
Текущая дата: 27.12.2024