Белорусский портал в Казахстане

Беларусь і Турцыя маюць намер развіваць супрацоўніцтва ў галіне палярных даследаванняў



Гэта пытанне абмяркоўвалася 5 лістапада ў Анкары ў час першага пасяджэння сумеснай беларуска-турэцкай камісіі па супрацоўніцтве ў галіне навукі і тэхналогій, паведамілі ў пасольстве Беларусі ў Турцыі.

Навукоўцы Беларусі і Турцыі маюць намер развіваць супрацоўніцтва ў галіне палярных даследаванняў.

У пасяджэнні прыняў удзел намеснік начальніка Рэспубліканскага цэнтра палярных даследаванняў НАН Беларусі - начальнік Беларускай антарктычнай экспедыцыі Аляксей Гайдашоў.

Плануецца, што 8 лістапада са Стамбула ў Антарктыду накіруецца Беларуская палярная экспедыцыя. "Беларускі бок прапануе ў 2019 годзе прыняць на беларускай станцыі 2-3 члены турэцкага цэнтра палярных даследаванняў", - адзначылі ў пасольстве.

Таксама бакі падпісалі пратакол, які вызначыць прыярытэтныя напрамкі навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва. Аб`яўлены конкурс сумесных інавацыйных навукова-тэхнічных праектаў і вызначана працэдура зацвярджэння пераліку такіх праектаў на 2019-2021 гады.

Як адзначылі ў дыпмісіі, першае пасяджэнне сумеснай беларуска-турэцкай камісіі па супрацоўніцтве ў галіне навукі і тэхналогій паміж Дзяржаўным камітэтам па навуцы і тэхналогіях Беларусі і Міністэрствам прамысловасці і развіцця Турцыі праходзіць 5-6 лістапада.

У склад дэлегацыі Беларусі ўвайшлі прадстаўнікі Нацыянальнай акадэміі навук, Беларускага інавацыйнага фонду і тэхнапаркаў, яе ўзначаліў намеснік старшыні ДКНТ Сяргей Шчарбакоў.На 6 лістапада ў праграме візіту значыцца наведванне вядучых тэхнапаркаў Анкары.

6 лістапада 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/77/45575
Текущая дата: 27.12.2024