Пра гэта паведаміў на медыясняданку 10-га кастрычніка ў Мінску дырэктар даследчага цэнтра ІПМ Аляксандр Чубрык.
Канферэнцыя праходзіць у Беларусі з 2013 года і збірае прадстаўнікоў уладаў, бізнесу і міжнародных эканамічных інстытутаў. Сёлета форум арганізуецца ІПМ пры падтрымцы прадстаўніцтва ЕС, ПРААН, Сусветнага банка, ЕБРР і Міжнароднай фінансавай карпарацыі.
Дэвіз мерапрыемства ў гэтым годзе — "Беларусь у дзівосным новым свеце". Канферэнцыя будзе разбіта на дзве часткі, кожная з якіх будзе складацца з трох панэляў. Асноўнымі тэмамі першага дня стануць знешні гандаль і ўзаемадзеянне ў СГА, "IT-краіна" і выклікі для ўстойлівага развіцця.
У другі дзень гаворка пойдзе пра рэфармаванне эканомікі, павышэнне яе канкурэнтаздольнасці і падтрыманне макраэканамічнай стабільнасці. "Тут у нас будзе проста зорная каманда — прадстаўнікі Міжнароднага валютнага фонду, Сусветнага банка, Еўракамісіі", — адзначыў Чубрык. Паводле яго слоў, чакаецца ўдзел міністра фінансаў Максіма Ермаловіча.
У гэтым годзе напярэдадні канферэнцыі арганізатары правялі шэраг выязных мерапрыемстваў у рэгіёнах. Таксама ў кастрычніку пад эгідай KEF у Мінску запланаваныя дыскусіі аб сацыяльнай абароне дзяцей у Беларусі і развіцці зялёнай эканомікі.
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН
Мінск, 10 кастрычніка 2018
Мінск, 10 кастрычніка 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/78/45269
Текущая дата: 27.12.2024